Беларускія ВНУ сёння завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы.
Вызначыцца з выбарам спецыяльнасці для паступлення на бюджэт у бягучым годзе абітурыенты маглі з 12 па 17 ліпеня. Прыём дакументаў у асноўным ішоў раўнамерна і спакойна. Аднак па традыцыі ў апошні дзень падачы дакументаў у прыёмных камісіях чакаецца некаторы ажыятаж.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі атрымліваць адукацыю на платнай аснове і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў ВНУ, будзе прадаўжацца па 4 жніўня. Што датычыцца сілавых і творчых ВНУ, то тут дакументы можна падаваць па 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна. Пазней за ўсіх змогуць падаць дакументы абітурыенты, якія прэтэндуюць на завочныя месцы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, - з 15 лістапада па 5 снежня.
Усяго ў 2019 годзе ў ВНУ Беларусі плануецца прыняць 54,7 тыс. чалавек. Чакаецца, што студэнтамі бюджэтнай формы навучання стануць 26,6 тыс. чалавек. Павялічаны набор на медыцынскія, ІТ-спецыяльнасці, а таксама спецыяльнасці фізкультуры і спорту. На платнай аснове ВНУ маюць намер прыняць 28,2 тыс. чалавек. Прыём дакументаў праводзяць 49 ВНУ, з іх 42 - дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 - прыватнай.
Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - у сельскагаспадарчых ВНУ. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
19.04.2024 - 09:00
Больш за 50 юных патрыётаў з Беларусі і Расіі спаборнічалі ў Магілёве
15.04.2024 - 16:39
Міжнародную інтэлектуальную гульню «Космас побач» правялі грамадскія арганізацыі Бабруйска і Тальяці