Некаторыя беларускія ўніверсітэты на час адмовіліся ад правядзення паточных лекцый. Студэнты правяраюць веды на дыстанцыйным навучанні. Як сёння вучацца і жывуць студэнты МДУ імя А. А. Куляшова?
Заняткі ва ўніверсітэце праходзяць у звычайным рэжыме, але расклад крыху скарэктавалі. Напрыклад, на час адмовіліся ад паточных лекцый, пачатак заняткаў перанеслі на 9.50 раніцы. Дзейнічае строгі прапускны рэжым: на ўваходзе студэнтаў і выкладчыкаў чакае абавязковая апрацоўка рук.
Аддалена вучыцца дазваляе сучасны электронны адукацыйны партал. Для гэтага дастаткова мець доступ у Інтэрнэт, камп’ютар або любы іншы гаджэт, напрыклад, мабільны тэлефон. Студэнт заходзіць пад сваім імем, выбірае прадмет, знаёміцца з тэмай, выконвае заданні. Па той бок экрана выкладчык іх правярае і ставіць адзнаку.
Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова навучаецца больш за паўтары тысячы беларускіх і замежных студэнтаў. Больш за 100 з іх па розных прычынах атрымлівае веды анлайн.
Студэнтка з Туркменістана Зіяда Разыева ўдалечыні ад Радзімы перажывае за родных і разумее, як важна выконваць усе меры прафілактыкі ў студэнцкім інтэрнаце, а тут жыве 230 студэнтаў. Для іх бяспекі прымаюцца ўсе неабходныя меры.
На Магілёўшчыне – 5 вышэйшых навучальных устаноў. Паводле апошніх рэкамендацый Міністэрства адукацыі, усе пабудавалі свой алгарытм адукацыйнага працэсу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.09.2025 - 12:08
Творчыя конкурсы, майстар-класы, экскурсіі: Магілёў прымае фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»
05.09.2025 - 10:25
Яркі старт конкурснай праграмы фестывалю Саюзнай дзяржавы ў Магілёве
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»