ОВосеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы стартуюць у Магілёве 27 верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Першыя сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць з 27 па 29 верасня ў мікрараёне Саломінка на тэрыторыі каля ГЦ «Форум», размешчанага па вул. Крупскай, 119. З 28 па 29 верасня тэматычны гандаль разгорнецца на тэрыторыі, прылеглай да фізкультурна-аздараўленчага комплексу H2O на вул. Залатавустаўскага, 1.
На кірмашах традыцыйна прапануюць шырокі асартымент разнастайнай плодаагародніннай прадукцыі, а таксама саджанцы, насенне, угнаенні і многае іншае.
Сельскагаспадарчы гандаль працягнецца ў Магілёве ў кастрычніку. Так, 4-6 кастрычніка кірмаш пройдзе каля ГЦ «Грынвіч» па вул. Бялінскага, 28. 5 кастрычніка - у мікрараёне Казіміраўка каля школы №46. На прылеглай тэрыторыі да ААТ «Савушкін прадукт» па вул. Алтайскай, 22а гандаль разгорнецца 5-6 кастрычніка. У мікрараёне Мір-2 - на пляцоўцы па вул. Арлоўскага (у раёне дома №2), а таксама вул. Бярозаўскай (пляцоўка каля дамоў №№8, 10) кірмаш будзе 12 кастрычніка. 12-13 кастрычніка плануецца кірмаш на тэрыторыі, якая прылягае да СШ №17 па вул. Чалюскінцаў, 181.
18-20 кастрычніка гандаль будзе арганізаваны ў мікрараёне Саломінка каля ГЦ «Форум». У мікрараёне Спадарожнік кірмаш правядуць 19 кастрычніка каля сярэдняй школы №45 па вул. А.Куляшова, 20. Каля Палаца культуры вобласці па пр-т Пушкінскім, 7 гандаль разгорнецца 19-20 кастрычніка. У мікрараёне Юбілейны 25-27 кастрычніка тэматычны кірмаш будзе працаваць па вул. Каралева ў раёне дома №25, а ў мікрараёне Ямніцкі - 26 кастрычніка. Набыць разнастайную прадукцыю можна будзе 26-27 кастрычніка па вул. Залатавустаўскага, 1 на тэрыторыі ля фізкультурна-спартыўнага комплексу «Н2О».
Сельскагаспадарчыя кірмашы прадоўжацца ў абласным цэнтры і ў пачатку лістапада. Так, 2-3 лістапада гандаль разгорнецца ў мікрараёне Саломінкі на тэрыторыі, прылеглай да ГЦ «Форум», у мікрараёне Юбілейны - на пляцоўцы па вул. Каралева ў раёне дома № 25 і ў раёне парка атракцыёнаў па пр-т Пушкінскі, 1. Тут жа, каля парку атракцыёнаў тэматычны кірмаш пройдзе 9-10 лістапада.
Ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама адзначылі, што ў графіцы правядзення сельскагаспадарчых кірмашоў магчымы змены.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін