ХIII Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» традыцыйна пройдзе 26-28 ліпеня ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода, паведамілі арганізатары.
Па словах арганізатараў, музычны форум не толькі захавае, але і пашырыць свой мультыкультурны фармат. Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць творчыя, аздараўленчыя, турыстычныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, а таксама шматгадзінная дзённая і вячэрняя музычная праграма.
У гэтым годзе бардаўская супольнасць шырока адзначае 100-годдзе класіка аўтарскай песні Булата Акуджавы і спецыяльна рыхтуецца канцэрт «Ваша благароддзе, спадарыня поспех…». На ім будуць выкананы самыя вядомыя творы аўтара, якія сталі сапраўднымі бард-хітамі. Яшчэ адзін песенны праект, які будзе прадстаўлены на фестывалі, названы таксама па аднайменнай песні Булата Акуджавы «Надзеі маленькі аркестрык». Ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас фестывалю госці пачуюць самыя вядомыя кампазіцыі бардаў аб вайне, а таксама ўдзельнікі адлюструюць погляд сучасных аўтараў-выканаўцаў на тое, што адбываецца ў свеце.
На фестываль сёлета прыедуць упадабаныя слухачу прадстаўнікі аўтарскай песні «Станцыя Сібір». На Чыгірынскім вадасховішчы выступіць «Сібірская дзясятка». На бард-рыбалцы таксама чакаюць мастацкага кіраўніка аднаго з найбуйнейшых фестываляў аўтарскай песні Расіі «Пакроўскі сабор» Аляксея Вітакова. Ён будзе задзейнічаны не толькі ў журы конкурснай праграмы, але і падзеліцца сваёй творчасцю на галоўнай фестывальнай сцэне ў дуэце з кампазітарам, паэтам і музыкам-мульты-інструменталістам Уладзімірам Паляковым.
Сярод музычных хэдлайнераў бард-рыбалкі таксама адзін з самых вядомых выканаўцаў аўтарскай песні Раман Ланкін. Адметная рыса яго творчасці - незвычайныя трактоўкі твораў, сінтэз розных жанраў. Выступіць у Быхаўскім раёне легенда Грушынскага фестывалю Андрэй Казлоўскі - ён выконвае свае песні не толькі ў жанры класічнай аўтарскай песні, але і ў рок, і блюзавых кампазіцыях.
Новаўвядзенне гэтага года - сумесны праект арганізатараў з беларускімі КВЗ-шчыкамі. Яшчэ адной навінкай стануць вечарыны паэзіі на галоўнай і лясной сцэнах з удзелам вядомых беларускіх і расійскіх паэтаў.
Больш сур'ёзна сёлета плануецца выбудаваць работу і з моладдзю. На асобнай пляцоўцы будзе запушчаны адукацыйны праект «Акадэмія аўтарскай песні». Тут пройдуць майстар-класы па гітарным акампанеменце, аранжыроўцы, вакале, паэтычным і сцэнічным майстэрстве.
Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю парадуюць і традыцыйныя мерапрыемствы: рыбалоўныя спаборніцтвы, конкурс «Чыгірынская вушыца!», турнір па пляжным валейболе і самы прыгожы фестывальны праект - «Каралева бард-рыбалкі». На вялікай фестывальнай паляне разгорнуцца інтэрактыўныя пляцоўкі «Кірмаш здароўя», «Горад майстроў», «Вясёлыя атракцыёны» і іншыя, будуць працаваць шматлікія фудкорты.
Пражыванне гасцей і ўдзельнікаў арганізуюць у двух вялікіх намётавых лагерах. А для тых, хто захоча проста наведаць канцэрты і паўдзельнічаць у мерапрыемствах, будзе працаваць бясплатная вялікая аўтамабільная стаянка ў крокавай даступнасці ад галоўнай канцэртнай пляцоўкі.
Музычны фестываль стартаваў у 2010 годзе. Ён адраджае традыцыі сямейнага турыстычнага адпачынку, аб'ядноўвае сяброўскія і карпаратыўныя кампаніі. За 12 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыканты і артысты з 16 краін свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне