Вялікі гарадскі суботнік пройдзе 12 ліпеня ў Магілёве. Усіх жыхароў горада запрашаюць паўдзельнічаць у навядзенні парадку ў абласным цэнтры пасля разгулу стыхіі, які адбыўся ўначы 10 ліпеня. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў.
На сённяшні дзень у горадзе працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту. «У нас працуе 140 нашых брыгад - гэта камунальныя прадпрыемствы, прадпрыемствы горада і будаўнічыя арганізацыі. Брыгада - гэта чалавек з бензапілой і 2-3 працоўныя, - распавёў ён. - Акрамя гэтага, у нас працуюць 47 прадстаўнікоў лясгасаў - гэта вальшчыкі лесу, вельмі прафесійныя работнікі. Яны ажыццяўляюць кражаванне дрэў і вываз. Задзейнічана тэхніка».
Усе сілы задзейнічаны для ліквідацыі наступстваў. Паводле слоў Сяргея Чарткова, зараз адна з асноўных задач - забяспечыць падключэнне электрычнасці ва ўсе прыватныя домаўладання.
«Жыццядзейнасць горада забяспечана, працуе транспарт, усе медыцынскія ўстановы. У нас усё водазабеспячэнне і водаадвядзенне працуе. Вуліцы асноўныя, магістралі і праезды расчышчаны. Цяпер задачы ўжо - уборка, заходзім у двары і далей працягваем наводзіць парадак», - сказаў ён.
Як адзначыў Сяргей Чарткоў, нягледзячы на тое, што заўтра - рабочы дзень, у Магілёве будзе арганізаваны вялікі суботнік. Працы нямала, але, калі ўсё разам, упэўнены кіраўнік, горад зладзіцца з наступствамі стыхіі. Парадак будуць наводзіць працоўныя калектывы ў сваіх прадпрыемстваў, на тэрыторыях бальніц і школ, у розных установах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.07.2025 - 16:57
У Магілёўскай вобласці створана каманда хлебаробаў з работнікаў МНС
11.07.2025 - 10:55