Хутка ў нашым календары стане на адно дзяржаўнае свята больш –з’явіцца Дзень народнага адзінства. Якога чысла будзем яго адзначаць? Дату вызначаць шляхам анлайн-галасавання. Для гэтага на сайце Усебеларускага народнага сходу запусцілі спецыяльны сэрвіс.
Заходзім на сайт vsebel.by і клікаем па кнопцы з назвай апытання, яна знаходзіцца пад галоўным банерам. На адкрытай старонцы паказваем адрас сваёй электроннай пошты і ўводзім унікальны код, які прыйшоў на згаданы e-mail. Пасля таго як карыстальнік выканае абедзве ўмовы, яму прадастаўляецца доступ да галасавання. Дату святкавання Дня народнага адзінства прапануюць выбраць з двух варыянтаў: 17 верасня або 14 лістапада. Чаму менавіта гэтыя дні? Справа ў тым, што 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. А 14 лістапада 1939-га на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:34
Губернатар Бранскай вобласці: мы будзем сябраваць, жыць мірна і рабіць усё для развіцця нашых краін
05.07.2025 - 16:43
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
04.07.2025 - 13:26
03.07.2025 - 15:12
03.07.2025 - 08:14
Прысягу на вернасць краіне прынеслі маладыя следчыя Магілёўскай вобласці