Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння пяці раёнаў Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас трэцяга рэгіянальнага форума, які прайшоў у Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Ірына Марціновіч.
«Рэгіянальны форум – гэта, на жаль, наша перадапошняе мерапрыемства ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці». Асноўная ўвага была нададзена супрацоўніцтву Быхаўскага, Краснапольскага, Клічаўскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў. Сёлета тэма міжраённай кааперацыі невыпадковая. Дзякуючы рэалізаваным мерапрыемствам праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, сумеснаму ўдзелу органаў улады і грамадскасці сфарміравана 11 напрамкаў міжраённай кааперацыі па садзейнічанні занятасці ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці. І, на мой погляд, эфектыўнае пераразмеркаванне рэсурсаў, узаемавыгаднае супрацоўніцтва раёнаў на аснове канкурэнтных пераваг тэрыторый, міжраённая кааперацыя і рэгіянальнае развіццё маюць вялікае значэнне для ўстойлівага развіцця малых гарадоў і вёсак. І зусім не абавязкова імкнуцца ў вялікі горад, калі ўмець бачыць перспектывы», – адзначыла Ірына Марціновіч.
Падчас форума не толькі падвялі вынікі сумеснай працы, але і вызначылі перспектыўныя кірункі дзейнасці аж да 2025 года. Абмеркаванне праходзіла па напрамках: спажывецкі кошык для развіцця занятасці на сельскіх тэрыторыях, сацыяльныя майстэрні для забеспячэння інклюзіўнага развіцця, крэатыўная эканоміка для павышэння ўстойлівасці развіцця, лічбавізацыі рэгіянальнага развіцця і лічбавае прадпрымальніцтва, устойлівы турызм. Таксама была прэзентавана інавацыйная платформа «Сельскія населеныя пункты з устойлівым развіццём», былі агучаны падыходы для ўзмацнення рэгіянальнага ўзаемадзеяння з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці раёнаў Магілёўскай вобласці да 2025 года.
Першая палова трэцяга дня форума была прысвечана тэме экалогіі. Адбыўся конкурс па праекце «Майстэрня мікрарэгіёнаў развіцця-II» пры фінансавай падтрымцы ПМГ ГЭФ у Беларусі. Удзельнікі конкурсу паказалі свае распрацоўкі і інавацыі па экалагічнай тэматыцы. У конкурсе прынялі ўдзел каля 40 чалавек з Касцюковіцкага, Крычаўскага, Хоцімскага, Слаўгарадскага, Быхаўскага, Клічаўскага і іншых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Найлепшыя з іх былі падтрыманы сумай у памеры $900 для пачатку рэалізацыі задумак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17