RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Вынікі VI Усебеларускага народнага сходу абмеркавалі ў Магілёўскай гімназіі-каледжы мастацтваў

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ»сустрэліся з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу VII склікання ад Магілёўскай вобласці Дзмітрыем Варанюком. Пра гэта расказала намеснік дырэктара ўстановы адукацыі па выхаваўчай рабоце Наталля Курыла.

Гасцямі гімназіі-каледжа ў гэты дзень таксама сталі другі сакратар Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» Ганна Дашкевіч і першы сакратар Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Сяргей Чычоў.

Сустрэчы папярэднічала экскурсія, падчас якой гасцей пазнаёмілі з гісторыяй і сучаснасцю гімназіі-каледжа мастацтваў, дасягненнямі навучэнцаў і педагогаў. Далей адбыўся прадуктыўны дыялог, дзе навучэнцы I–III курсаў абмяркоўвалі з гасцямі вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, будучае развіццё краіны, маладзёжную палітыку. Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю ўспрынялі інфармацыю аб працягу дзяржаўнай падтрымкі адукацыі, перспектывах развіцця эканомікі, захаванні праграмы жыллёвай падтрымкі грамадзян.

Размова закранула і ключавыя прыярытэты, на якіх будзе грунтавацца развіццё Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў: шчаслівая сям’я, інтэлектуальная краіна, моцныя рэгіёны і дзяржава-партнёр. Дзмітрый Варанюк зрабіў акцэнт на тым, што моладзь – інтэлектуальны патэнцыял краіны, таму маладым людзям асабліва важна ўмець не проста паглынаць інфармацыю, а чэрпаць яе з розных крыніц, аналізаваць і супастаўляць факты. Ён падкрэсліў, што менавіта моладзь сёння з’яўляецца галоўнай мішэнню для інфармацыйнага ўздзеяння, і заклікаў вучняў шанаваць усе тыя даброты, якія ў Рэспубліцы Беларусь былі створаны за апошнія дзесяцігоддзі.

Актуальнай і важнай для дзяржавы з’яўляецца тэма падтрымкі мацярынства. На Усебеларускім народным сходзе прагучалі прапановы, якія, на думку Дзмітрыя Варанюка, дапамогуць палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, павысіць нараджальнасць і дадуць дадатковыя гарантыі шматдзетным маці. Выхаванне дзяцей – адказная і нялёгкая праца, а значыць, яна павінен быць уключана ў працоўны стаж.

Вучняў цікавілі і пытанні, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, якую будзе праводзіць дзяржава. Сёння ў маладых людзей ёсць усе магчымасці, галоўнае –шмат працаваць і настойліва ісці да мэты. Аб новых цікавых і яркіх моладзевых праектах расказаў Сяргей Чычоў, які падкрэсліў, што моладзь – гэта самая мабільная і крэатыўная частка грамадства, якую хвалююць многія тэмы.

Пытанняў да гасцей сустрэчы ў навучэнцаў гімназіі-каледжа было нямала. Іх цікавіла інфармацыя пра лёс беларускай мовы, пра новаўвядзенні пры правядзенні ўступных выпрабаванняў у ВНУ, пра творчыя конкурсы, запланаваныя ў межах Года народнага адзінства, у якіх таленавітыя музыканты і харэографы маглі б прыняць удзел, а таксама пытанні экалагічнай бяспекі.

«Дыялог атрымаўся жывым, цікавым і змястоўным, а сустрэча яшчэ раз даказала, што фармат рэальных зносін працягвае заставацца інфармацыйна насычаным, эмацыйным і запатрабаваным, – адзначыла Наталля Курыла. – І яшчэ адзін урок гэтай сустрэчы: калі мы хочам адзінства, хочам захаваць сябе як нацыю, мы павінны не толькі слухаць, але і чуць адзін аднаго. Прыйшоў час канструктыўных дыялогаў, выкладу сваіх думак мірным спосабам».

Ред.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая