Міністэрства адукацыі дэлегавала права вырашаць пытанне аб правядзенні «апошніх званкоў», уручэнні атэстатаў і выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
«Трэба зыходзіць з таго, які гэта рэгіён, якая ўстанова адукацыі, якая там сітуацыя складваецца, – гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. – Напрыклад, калі ў навучальнай установе не было зарэгістравана выпадкаў COVID-19, ніхто з навучэнцаў, педагогаў або работнікаў не быў кантактамі 1–2 узроўняў, то ўручэнне атэстатаў магчыма правесці з запрашэннем бацькоў выпускнікоў. У іншым выпадку – на мерапрыемстве будуць прысутнічаць толькі школьнікі. У любым выпадку ўручэнне атэстатаў будзе арганізавана па класах або патоках. Уручэнні пройдуць 10–11 чэрвеня (серада–чацвер). Такі ж падыход і да ўрачыстых лінеек «Апошні званок».
Паколькі правядзенне масавых мерапрыемствы ў краіне абмежавана, ад выпускных вечароў рэкамендавана адмовіцца. Але іх правядзенне не забароненае. Паводле ліста Мінадукацыі (ад 19.05.2020 г.), адміністрацыі школ сумесна з бацькоўскімі камітэтамі і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па падпарадкаванасці вызначаць фармат, у якім пройдзе мерапрыемства.
«Зразумела, што мы не можам забараніць бацькам сабраць сваіх дзяцей і адсвяткаваць заканчэнне школы, але да гэтага трэба падыходзіць адказна, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, – акцэнтуе ўвагу начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. – У любым выпадку гэта павінен быць не «агульны збор» выпускнікоў усіх 11 класаў навучальнай установы, а невялікія вечары, арганізаваныя індывідуальна па класах».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13