Выстава «Яго Магілёвам назвалі...», прымеркаваная да 110-годдзя твора Янкі Купалы «Магіла Льва», адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава, паведамілі ва ўстанове культуры.
Тэматычная экспазіцыя прысвечана паэтычнаму ўвасабленню даўняга падання аб узнікненні горада Магілёва. Госці змогуць азнаёміцца з аўтэнтычнымі прадметамі з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія адлюстроўваюць шлях твора да чытача і яго прысутнасць у культуры нашай краіны. Дакументальны раздзел экспазіцыі пазнаёміць з паэтапнымі падзеямі асабістага і творчага шляху Янкі Купалы. Дапоўняць выставу экспанаты з Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. А.Р. Раманава і Магілёўскага мастацкага музея ім. П.У. Масленікава, а таксама працы магілёўскіх мастакоў.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пройдзе а 15-й гадзіне. Яна будзе працаваць да 16 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»