Выстава-продаж вырабаў рамеснікаў «Навагодні настрой» пачне працаваць у Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў Музеі гісторыі Магілёва.
«Гэта ўжо традыцыйны пераднавагодні праект, дзе прадстаўлены розныя тэматычныя вырабы магілёўскіх майстроў. Нашы наведвальнікі могуць не толькі паглядзець прадстаўленыя работы, але і набыць іх», – расказалі арганізатары.
У гэтым годзе на выставе будуць прадстаўлены вырабы рамеснікаў Магілёўскага грамадскага аб’яднання «Шчырая майстэрня», аматарскага аб’яднання рамеснікаў «Магілёўскія майстры», народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Чараўніцы», вучняў і настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў горада.
Экспазіцыя размесціцца ў выставачнай зале па вуліцы Болдзіна, 1 і будзе працаваць да 10 студзеня 2021 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32