Урачыстае адкрыццё выставы «Шлях майстра» адбудзецца 16 жніўня ў 16:00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Экспазіцыя прысвечана памяці выдатнага мастака з Магілёва, члена Беларускага саюза мастакоў Барыса Іванавіча Первунінскіх.
Мастак працаваў у станковым жывапісе і графіцы ў жанры нацюрморта, пейзажа і фігуратыўнай карціны. Выстаўка дасць магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю тэматыкі ў яго творчасці. Гэта і магілёўскія вуліцы, працоўныя і спартовыя будні, сям'я, прырода, Вялікая Айчынная вайна.
Выстава працягнецца з 16 жніўня да 15 верасня.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі