Выстава «Традыцыі і культура Японіі» працуе ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У экспазіцыю ўвайшло каля 100 прадметаў, прадастаўленых Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. У выставачнай зале можна ўбачыць традыцыйныя японскія лялькі, архітэктурна-ландшафтныя макеты японскіх храмаў і замкаў, муляжы страў нацыянальнай кухні, калекцыі паветраных змеяў і масак, тэматычныя часопісы, адзенне. Адзін з найбольш яркіх экспанатаў – вясельная жаночае кімано, якое нявеста апранала на цырымонію шлюбу.
«Праект дапаможа магілёўцам і гасцям горада пазнаёміцца з культурай Японіі, пакажа багацце і разнастайнасць традыцый гэтай старажытнай усходняй краіны», – падкрэслілі суразмоўцы.
Выстава «Традыцыі і культура Японіі» будзе працаваць да 1 верасня. Выхадныя дні: панядзелак, аўторак. Кошт квітка: Br 1,50 – дзіцячы, Br 3 – дарослы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15
25.09.2025 - 19:32