Праект «Нашчадкі Вялікай Перамогі» стартуе 12 лютага выставай юных мастакоў Бабруйскай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка», якую яны прысвячаюць 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Пра гэта паведаміў аўтар і кіраўнік праекта Ігар Моцін.
У экспазіцыі, якая разгорнецца ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск), будуць прадстаўлены трыццаць работ жывапісу і графікі. Калекцыя фарміравалася з 1999 года. Некаторыя работы – удзельнікі Рэспубліканскага конкурсу «Афган – боль маёй душы». Далей фонд папаўняўся новымі творамі юных мастакоў. Многія з іх адзначаны дыпломамі, граматамі і падзякамі, у тым ліку Мінабароны Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
Рэпрадукцыі гэтых работ таксама будуць выстаўлены ў Бабруйскім краязнаўчым музеі. На працягу года пры падтрымцы Беларускага саюза афіцэраў выстава будзе прадстаўлена ў ваенных часцях і падраздзяленнях Бабруйска і Магілёўскай вобласці. А ў красавіку ў Бабруйскім мастацкім музеі пройдзе сумесная выстава юных мастакоў Бабруйска і Карсунскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Пластова (Расія), прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У бягучым годзе пры падтрымцы «Беларускага Фонду міру» плануецца таксама выдаць каляндар – мастацкі альбом «Нашчадкі Вялікай Перамогі» на 2020 год, прысвечаны перамозе савецкага народа ў Другой сусветнай вайне.
Праект «Нашчадкі Вялікай Перамогі» з’яўляецца працягам міжнародных конкурсна-выставачных праектаў юных мастакоў «Мая зямля, абпаленая вайной», «Гром над Палессем», «Балада пра салдата», «Рэха вайны», што рэалізуюцца з 2003 года і па сённяшні дзень у Беларусі і Расіі. «Галоўнымі задачамі праекта з’яўляюцца фарміраванне ўсебакова развітай, маральна сталай творчай асобы, патрыёта і абаронцы заваёў Вялікай Перамогі, стварэнне ўмоў для вывучэння гісторыі Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, Вялікай Айчыннай вайны з дапамогай тэматычнай літаратуры, кіно, музыкі і іншых відаў мастацтва, асэнсавання і стварэння ўласнага твора на аснове самарэалізацыі маладых людзей», – адзначыў Ігар Моцін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне
15.04.2025 - 09:50