У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава стварыў выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Як расказалі супрацоўнікі музея, на выставе прадстаўлены карціны, на якіх адлюстравана ваенная гісторыя Беларусі. У залах знаходзяцца як працы знакамітых ваенных мастакоў, так і сюжэтныя карціны Паўла Масленікава на гэтую тэматыку.
«Па дадзеных сучасных даследчыкаў, за гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі ад 2,5 да 3 і больш за мільён жыхароў Беларусі. І колькі б часу ні прайшло - Вялікая Перамога заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, - упэўненыя супрацоўнікі музея. - Мы верныя гэтай памяці, беларусы захоўваюць яе ў кожным доме».
Дарэчы, выстава адкрыецца 8 мая і будзе працаваць да 21 ліпеня.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02