У Магілёве ў вокнах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса можна ўбачыць выставу-інсталяцыю «Дзіўны свет лялек», паведамілі ў абласным тэатры лялек.
Экспазіцыя стала часткай крэатыў-праекта «Арт-акно як аб'ект культурнай прасторы бібліятэкі». Над яе стварэннем працавалі супрацоўнікі вытворчай майстэрні тэатра: мастакі, скульптары, бутафоры, дэкаратары. Яны сабралі на адной выставачнай пляцоўцы больш за 50 лялечных акцёраў, кожны з якіх мае сваю індывідуальнасць і творчую гісторыю. Гэта персанажы з такіх папулярных спектакляў мінулых гадоў, як «Русалачка», «Асоль», «Карлік Нос», «Казка пра добрае Чарцяня» і іншых пастановак.
Экспазіцыя лялечных герояў дапоўнена тэматычнай літаратурай - дзіцячымі кнігамі для летняга чытання. Інсталяцыю можна паглядзець у вокнах бібліятэкі да 20 чэрвеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»