Падчас рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон Адзінства» ў Бабруйску 15 і 16 лістапада будуць працаваць дзве унікальныя выставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Пра гэта расказала генеральны дырэктар агенцтва Ірына Акуловіч. Адна называецца «Беларусь. Узлёт», а другая – «Суверэнная Беларусь».
Выставу «Суверэнная Беларусь» можна будзе ўбачыць у Лядовым палацы Бабруйска. Гэта серыя плакатаў, на якіх зафіксаваны важныя моманты і факты аб Беларусі.
- Мы паказваем развіццё нашай краіны за апошнія 30 гадоў. Гэта рэчы глабальныя: медыцына, сельская гаспадарка, прамысловасць, - адзначыла Ірына Акуловіч. - Мы гаворым пра тыя рэчы, у якіх мы ўпэўненыя.
Другая выстава – «Беларусь. Узлёт». Гэта 40 плакатаў аб звычайным жыцці беларусаў, дзякуючы якім можна ўзгадаць і прааналізаваць, як мы елі, як апраналіся, якімі былі двары, тэлефоны, бытавыя паслугі, кавярні, транспарт. Гэтую выставу прадставяць у Бабруйску ў гандлёвым цэнтры «Абсалют».
- Па традыцыі падчас прэзентацыі выставы «Беларусь. Узлёт» у кожным горадзе мы даем факты менавіта аб гэтым рэгіёне. Для Бабруйска мы іх таксама знайшлі. Будзе вельмі цікава! - дадала Ірына Акуловіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13