Сёння ў Круглым выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.
На прыёме грамадзян таксама прысутнічалі старшыня райвыканкама Іван Багель, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міраслаў Арсоба, прадстаўнікі Маладзёжнага Савета.
Пытанні, якія сёння агучваліся ў Круглым падчас правядзення выязнога прыёму, былі рознымі: ад добраўпарадкавання тэрыторый да працоўнага заканадаўства. Але ва ўсіх выпадках галоўная мэта - знайсці кампраміс і эфектыўны інструмент узаемадзеяння.
Так, жыхарка райцэнтра агучыла пытанне неналежнай працы сістэмы водаадвядзення па вул. Юбілейнай у г. Круглае. Па словах жанчыны, каналізацыя пастаянна забіваецца, стаіць пах бруду. Прадстаўнікі адказных службаў пацвердзілі наяўнасць гэтай праблемы. Прычым, як правіла, узнікае яна менавіта з-за безадказнасці саміх грамадзян, якія змываюць у каналізацыю рэшткі ежы, вільготныя сурвэткі і нават асобныя прадметы адзення. Уласна, з-за гэтага і забіваюцца студні.
У ходзе абмеркавання сітуацыі былі прапанаваны варыянты для яе вырашэння, агаворана іх паслядоўнасць.
Таксама заяўніца папрасіла зрабіць падсыпку дарогі па вул. Юбілейнай. Раней тут ужо працаваў грэйдэр, але пасля моцных ападкаў праезд зноў патрабуе пільнай увагі.
Акрамя таго, закранула жанчына і праблему навядзення парадку на могілках у в. Міхейкава, якія ўмоўна падзелена на дзве часткі: старыя і новыя. На новых могілках чыста, магілкі добраўпарадкаваны, прыбраныя. Аднак у старой частцы сапраўды ёсць мноства закінутых магіл, дзе з-за хмызняковай параслі віднеюцца толькі жалезныя крыжы.
Леанід Канстанцінавіч даў даручэнне па вырашэнні гэтага пытання, вызначаны тэрміны ўстаранення праблемы.
З пытаннем рамонту дарогі паміж в. Навапруддзе і в. Гай звярнулася жыхарка в. Вейна Магілёўскага раёна. Жанчына прыязджае на Кругляншчыну на дачу, але яе не задавальняе стан жвіровай дарогі.
Падчас прыёму патлумачылі, што асфальт на невялікім участку тупіковага праезду ўкладваць немэтазгодна. Тым больш сама дарога знаходзіцца ў вельмі нядрэнным стане.
З даволі незвычайнай просьбай на прыём прыйшоў жыхар г. Магілёва. «Усе просяць навесці парадак на зямлі, а я прашу, каб гэта перасталі рабіць», - такімі словамі мужчына пачаў размову. Паводле яго слоў, у вёсцы Камяніца Бялыніцкага раёна пастаянна косіцца пустазельная трава, убіраюцца старыя дрэвы. Але заяўнік лічыць, што гэта ўсё залішне.
- Зямля павінна быць дагледжанай, - адзначыў Леанід Заяц. - Нам жа ўсім прыемна глядзець не на зарослы травой двор і пакасіўся плот, а на прыгожую сядзібу з кветкамі і акуратным садам. Парадак наводзіцца не толькі для сябе, але і на карысць сваёй краіны і будучых пакаленняў.
Яшчэ адна заяўніца разам з мужам пражывае па дамове арэнды ў жылым доме, які знаходзіцца на балансе ААТ «Круглянскі Рассвет». Жанчына звярнулася з просьбай аб дапамозе ў рамонце дадзенага дома, т.я. зараз у сям'і асноўным здабытчыкам з'яўляецца муж, які працуе ў дадзенай гаспадарцы, а яна сама знаходзіцца на групе па інваліднасці.
Па даручэнні Леаніда Зайца будзе створана спецыяльная камісія, якая абследуе дадзенае домаўладанне і вызначыць неабходныя віды і кошт рамонтных работ. Пытанне ўзята на кантроль і будзе вывучана спецыялістамі, як у рамках дзейнага заканадаўства дапамагчы вяскоўцам.
Жыхар в. Дудаковічы ўжо не ўпершыню звяртаецца ў розныя інстанцыі наконт правамернасці ўнясення змяненняў у запіс працоўнай кніжкі, якая неабходна для назначэння пенсіі па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі працы.
Яшчэ ў канцы 80-х мужчына працаўладкаваўся ў тагачасны калгас «Кастрычнік», які пасля быў рэарганізаваны ў цяперашняе ААТ «Друць-Агра». Спрэчкі наконт гэтага цягнуцца таксама ўжо даўно. Пакуль дакументальна пацвердзіць законную магчымасць унясення змены ў запіс працоўны не атрымліваецца.
Агучанае пытанне ўзята на кантроль для яшчэ больш дэталёвай прапрацоўкі магчымых варыянтаў рашэння.
Безумоўна, кожны рэгіён мае свае асаблівасці і спецыфічныя праблемы. Выязныя прыёмы дапамагаюць уладам лепш зразумець мясцовыя патрэбы і адаптаваць свае рашэнні да канкрэтных умоў. Гэта дае магчымасць больш эфектыўна размяркоўваць рэсурсы і распрацоўваць праграмы, якія сапраўды вырашаюць актуальныя пытанні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2025 - 11:12
Зводны атрад камбайнаў з Магілёўскай вобласці адправіўся на дапамогу аграрыям Віцебскай вобласці
19.08.2025 - 15:18
Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа
14.08.2025 - 14:23
13.08.2025 - 09:33