У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2022 годзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі ў якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе годныя і расстаўленыя не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.
У топ-10 увайшлі спартсмены, якія паспяхова выступілі на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах. Алімбекава Дзінара (біятлон); Вараб’ёва Яўгенія (канькабежны спорт); Голуб Юрый (біятлон, лыжныя гонкі (інваспорт)); Запойкін Уладзіслаў (канькабежны спорт); Капаева Анфіса (самба); Кавалёва Ганна (канькабежны спорт); Кароўкін Антон (стральба з лука); Нікіцёнак Раман (стральба з лука); Уколаў Мікіта (пажарна-прыкладны спорт); Хвашчынская Вера (шашкі); Шарамкоў Ягор (гімнастыка спартыўная).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ