RU BY EN 中文
Instagram

XXIX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе на Магілёўшчыне з 8 па 22 кастрычніка

XXIX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 8 па 22 кастрычніка. Пра гэта расказалі ў Мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.

Як падзяліліся суразмоўцы, у творчай майстэрні прымуць удзел 15 мастакоў з 6 краін: Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кіргізія, Узбекістан, а таксама з розных рэгіёнаў Расіі. Нароўні з заслужанымі майстрамі ў пленэры будуць удзельнічаць маладыя мастакі.

Дэвізам сёлетняга мерапрыемства стане «Натхнёныя памяццю, ствараем будучыню!». Майстры наведаюць значныя гістарычныя і культурныя мясціны Магілёўскай вобласці.

«У мастакоў будзе магчымасць даследаваць і ўвекавечыць тэму развіцця гістарычнага мінулага і гарадскога асяроддзя, захаваць архітэктуру, тыпажы з гісторыі краю, стварыць замалёўкі памятных мясцін, што дасць магчымасць нашчадкам убачыць сапраўдныя сюжэты нашага часу», - расказалі ў музеі.

Зыходзячы з канцэпцыі, удзельнікам творчых выездаў будзе прапанавана магчымасць стварыць творы па тэмах: «Май 1945», «Наперадзе свет», «Салют Перамогі», «Подзвігі і героі».

Па выніках пленэру 22 кастрычніка ў Мастацкім музеі імя П.У. Масленікава будзе прэзентаваны выставачны праект з дэманстрацыяй створаных мастацкіх твораў.

Даведачна: Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» праводзіцца штогод з 1996 года на базе Мастацкага музея імя П.В.Масленікава і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры Магілёўскай зямлі, значным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая