XXVIII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёве з 7 па 21 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава.
Як расказалі спецыялісты ўстановы культуры, Міжнародны пленэр па жывапісе праводзіцца штогод з 1996 года і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры Магілёўскай зямлі, значным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь.
«У гэтым годзе пленэр прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 110-годдзю з дня нараджэння Народнага мастака Беларусі П.У. Масленікава» – падзяліліся супрацоўнікі музея.
Арганізатары ўпэўнены, што пленэр дазволіць удзельнікам даследаваць і ўвекавечыць тэму гістарычнай мінуўшчыны, творчай спадчыны П.У. Масленікава, а таксама захаваць гарадскую архітэктуру, тыпажы з гісторыі краю, стварыць замалёўкі памятных мясцін, што дасць магчымасць убачыць нашчадкам сапраўдныя сюжэты нашага часу.
Па выніках пленэру ў музеі Масленікава будзе прэзентаваны выставачны праект з паказам твораў мастакоў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»