- У новай кватэры пачаў абжывацца адразу, павесіў люстры і карнізы, перавёз мэблю, - распавядае ён. - Я са шматдзетнай сям'і, ёсць дзве старэйшыя сёстры. Асобная кватэра з сучасным рамонтам у 21 год - няўжо не выдатна? Вядома, у планах - вучыцца далей, атрымаць афіцэрскую пасаду.
Яго калега Канстанцін Лугін родам з аграгарадка Лётнае. Яму ўсяго 20 год. Раней прыязджаў на працу ў райцэнтр з бацькоўскага дома, а зараз прывыкае да самастойнасці. Кажа, умовы вельмі добрыя: плата за арэнду - каля 40 рублёў у месяц.
Асобная кватэра і ў 19-гадовай фельчара-лабаранта Глускага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Шэйраны Шылавайце. Дзяўчына ў 3-гадовым узросце разам з бацькамі перабралася з літоўскай сталіцы ў Магілёў. Скончыла Магілёўскі медкаледж па спецыяльнасці «медыка-дыягнастычную справу», размеркаванне ў Глуск - на 3 гады. Страхаў было нямала, але яны не апраўдаліся.
Многае залежыць і ад кіраўніка. Галоўehfx Глускай райЦГЭ Дзмітрый Цімчанка выдатна разумее, што значыць быць маладым спецыялістам. Сам ён ураджэнец Быхава, але па размеркаванні 17 гадоў таму быў накіраваны ў Глуск, прычым адразу на кіруючую пасаду. Пачынаў з пакоя ў інтэрнаце, пазней пабудаваў дом і стаў сваім на новым месцы.
- Галоўнае - паклапаціцца пра жыллё і побыт, зрабіць так, каб маладому чалавеку было максімальна камфортна і цікава працаваць, - адзначае ён. - Гэта базіс, на якім будуецца жыццё.
Пытанне наяўнасці медыцынскіх работнікаў, у тым ліку сярэдняга медперсаналу, небяздзейнае для многіх рэгіёнаў. «СД», да прыкладу, ужо пісала аб праблеме аказання меддапамогі цяжарным і парадзіхам у Глыбоцкім раёне. Здарылася так, што нашая камандзіроўка супала з прыездам у Глуск галоўнага санітарнага лекара Магілёўскай вобласці Святланы Нячай.
- Тэме кадраў мы ўдзяляем асаблівую ўвагу, прымаем меры па іх замацаванні ў раёнах, - адзначае Святлана Уладзіміраўна. - Сярод іншых арганізацыйных момантаў і мэтавы кірунак. Цяпер вядзецца мэтавая падрыхтоўка 61 спецыяліста ў двух медуніверсітэтах для санэпідслужбаў вобласці. Штогод выпускаюцца 5-6 мэтавікоў, прыкладна 70 працэнтаў маладых спецыялістаў. Замацоўванасць маладых спецыялістаў у раённых цэнтрах - каля 80 працэнтаў. Каштоўны кожны з іх. Мы стараемся стварыць камфортныя ўмовы. За пяць гадоў выдзелена 28 кватэр. Ёсць добраўпарадкаваныя інтэрнаты. За апошні год двойчы павышалася заработная плата.
Спецыяліст адзначыла, што ў маладых яшчэ няма многіх надбавак: напрыклад, адсутнічае кваліфікацыйная катэгорыя, адпаведна, няма і аплаты за яе. Але ў той жа час яны больш паспяхова асвойваюць інфарматызацыю і цыфравізацыю ў працэсе працы. Таму трэба забяспечыць ім добрыя ўмовы працы, камп'ютары, аўтаматызаваныя працоўныя месцы.
- Мы таксама актыўна выкарыстоўваем занальны прынцып працы: з дапамогай відэаканферэнцый адбываецца навучанне і абмен вопытам, - дадала Святлана Нячай. - Актуальна і настаўніцтва.
Нагадаем, што замацаванне ўказам Прэзідэнта норм, якія датычацца арэнднага жылля, абмяркоўвалася на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы 6 снежня мінулага года. «Забеспячэнне жыллём бюджэтнікаў і асабліва людзей, якія стаяць на абароне Беларусі, асабліва цяпер, заўсёды будзе ў прыярытэце дзяржаўнай жыллёвай палітыкі», - адзначыў тады Прэзідэнт. - Я неаднаразова падкрэсліваў, што шматдзетныя і людзі ў пагонах - гэта нашы першачарговікі, нават звышпершачарговікі».
НА НАТАТКУ
Хто атрымае метры бясплатна?
Нядаўна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым і прыраўнаваным да іх асобам, у тым ліку супрацоўнікам МУС, МНС, КДБ, ДПК і іншых ведамстваў, прадастаўленага ім арэнднага жылля. Дакументам прадугледжана, што такое жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе. Калі ж ёсць 20 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе, яно перадаецца на аплатнай аснове - з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.
Для ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў указам прадугледжаны таксама дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі. Так, для ваеннаслужачых, якія маюць выслугу 20 каляндарных гадоў і звольненых у запас, якія не жадаюць набываць займанае арэнднае жыллё ва ўласнасць, захоўваецца права валодання і карыстання гэтым жыллём з магчымасцю прадаўжэння дагавора найму да паляпшэння імі жыллёвых умоў. Членам сям'і ваеннаслужачага, які загінуў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, займанае імі арэнднае жыллё будзе перадавацца ва ўласнасць бязвыплатна, незалежна ад выслугі гадоў. За членамі сям'і ваеннаслужачага, які памёр па іншых падставах у перыяд праходжання ваеннай службы, захоўваецца права валодання і карыстання арэндным жыллём на ранейшых умовах да паляпшэння імі сваіх жыллёвых умоў.
Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, якія праходзяць службу ў Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, ДПК, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, КДК, цэнтральных апаратах Следчага камітэта і ГКС, у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму дадзеных дзяржаўных органаў або падпарадкаваных ім.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17