У Музеі этнаграфіі Магілёва сёння ў 14.00 афіцыйна адкрыецца выстава антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.
У мінулым настаўнік французскай мовы, Наталля Кавалёва займаецца калекцыянаваннем больш за 10 гадоў. Сёння ў яе калекцыі каля 4 тыс. асобнікаў рознай тэматыкі: калядныя ўпрыгожванні, савецкая сімволіка, цырк, асваенне поўначы, паветраплаванне і касманаўтыка, дзіцячыя фігуркі і прадметы побыту, «крамлёўскія» цацкі і цацкі-малюткі, ватовыя і падстаўкавыя фігуры, казачныя серыі, а таксама ёлачныя цацкі ваеннага часу.
Далікатным прадметам з мінулага патрэбна рэстаўрацыя, і калекцыянер авалодала навыкамі гэтага майстэрства.
Наталля Кавалёва лічыць важным адкрыць шырокаму колу гледачоў чароўную шматграннасць эры савецкай ёлачнай цацкі і паказаць у незвычайным ракурсе гісторыю краіны.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 18:10
26.09.2025 - 16:42
26.09.2025 - 14:30
Фестываль анімацыі ў Магілёве. AI-анімацыі і новыя ўдзельнікі з усяго свету (відэа)
26.09.2025 - 09:39
«Анімаёўка-2025»: сустрэча з рэжысёрам-аніматарам Рымам Шарафутдзінавым прайшла ў Магілёве
26.09.2025 - 09:15