Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў у інтэрв'ю, якія новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў ВНУ ў 2025 годзе.
«У гэтым годзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мы адкрыем новую спецыяльнасць «інтэлектуальная электроніка». Яна накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для мікра- і нанаэлектронікі. Удзяляем асаблівую ўвагу харчовай бяспецы - менавіта такая спецыяльнасць будзе адкрыта ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве. Пытанні выхавання падрастаючага пакалення таксама знаходзяцца ў полі зроку, таму новая спецыяльнасць - фізічнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне - на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта таксама будзе даступная для нашай моладзі», - сказаў Андрэй Іванец.
Ён таксама расказаў, што яшчэ новага чакаць у адукацыйнай сферы сёлета. «На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі мы ўпершыню сёлета будзем выпускаць інжынерныя класы. Гэтыя рабяты змогуць без экзаменаў паступіць па больш як 70 спецыяльнасцях у нашы рэгіянальныя і сталічныя ВНУ. На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі мы выконваем даручэнне кіраўніка дзяржавы па стварэнню навучальных класаў на базе вытворчасцей. Ужо сёлета каля 50 такіх вытворчых класаў мы адкрыем», - анансаваў міністр.
Паводле яго слоў, таксама працягваецца праца па фактычна адмове ад няпрофільнай падрыхтоўкі ва ўніверсітэтах. «У гэтую прыёмную кампанію мы спынім падрыхтоўку прыкладна па 50 няпрофільных спецыяльнасцях у самых розных ВНУ для таго, каб кожны ўніверсітэт разумеў, якіх спецыялістаў рыхтуе, у чым спецыялізуецца, дзе мае добрую навуковую школу, прафесарска-выкладчыцкі склад. Працягнем працу па стварэнні цэнтраў кампетэнцый на базе ўніверсітэтаў. Будзем развівацца ў інтарэсах эканомікі і ў адпаведнасці з запытамі грамадства», - падкрэсліў Андрэй Іванец.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 14:34
12.08.2025 - 12:18
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 16 жніўня ў Магілёўскай вобласці
12.08.2025 - 09:14
Да 1 верасня ў кожнай вобласці ўсталююць па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт