Тэрмін падачы дакументаў у акруговыя раённыя, гарадскія і сельскія выбарчыя камісіі па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты скончыўся 15 студзеня. Нагадаем, што Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Аб прасоўванні электаральнай кампаніі ў новых прававых умовах расказаў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
«У Магілёўскай вобласці створана 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У іх паступілі дакумэнты на рэгістрацыю ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты ад 27 нашых грамадзян. У акруговыя раённыя, гарадскія і пасялковыя Саветы на 1804 дэпутацкія мандаты таксама атрыманы дакументы ад 3617 грамадзян, - паведаміў ён. - Можна канстатаваць, што ў выбарчым працэсе вялікую актыўнасць пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты праявілі як палітычныя партыі, так і працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Так, 82 працэнты ў Палату прадстаўнікоў вылучаны палітычнымі партыямі. У мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў Магілёўскай вобласці палітычныя партыі таксама прапанавалі сваіх кандыдатаў - каля 18%. Найбольшую актыўнасць праявіла Беларуская партыя «Белая русь», за ёй ідзе КПБ, затым ЛДПБ і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Па гендэрнай прыкмеце амаль 60% прэтэндэнтаў у мясцовыя Саветы дэпутаты - жанчыны. Моладзь да 31 года складае больш за 6%. Калі падзяляць па сферах дзейнасці, то найбольш актыўна праявілі сябе прадстаўнікі навукі, адукацыі, аховы здароўя, спорту - 35%, за імі ў рэйтынгу ідуць працаўнікі сельскай гаспадаркі, таксама ёсць у ліку тых, хто падаў дакументы на вылучэнне, і прадпрымальнікі.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)