Беларускі спартсмен Яўген Залатой атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў балгарскім Плоўдзіве.
Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх адзіночак прынялі 23 весляры, да фіналу 1 чэрвеня дайшла мацнейшая шасцёрка. У вырашальным заплыве Залатой атрымаў пераканаўчую перамогу з рэзультатам 6 мін. 41,09 сек., амаль на чатыры секунды апярэдзіўшы сярэбранага прызёра Стэфанаса Дускаса з Грэцыі. Тройку лепшых замкнуў румын Міхай Кіруцэ.
Папярэдні і паўфінальны заезды на турніры ў Плоўдзіве Яўген таксама завяршаў на першай пазіцыі. На мінулагоднім чэмпіянаце Еўропы Залатой заняў пятае месца ў фінале, а праз тры месяцы заваяваў серабро на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Раней бронзавым прызёрам кантынентальнага форуму ў Балгарыі ў мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі стаў беларус Мікіта Карнееў, яшчэ адна наша спартсменка Таццяна Клімовіч размясцілася на падагульняючай 12-й пазіцыі ў жаночай адзіночцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ