Юбілейны 30-ы турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе 3-4 сакавіка ў магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Прадугледжваецца ўдзел расійскіх спартсменаў.
«На сённяшні дзень пададзена больш за 150 заявак ад юнакоў і дзяўчат 2003-2007 гадоў нараджэння, якія будуць змагацца за ўзнагароды ў сямі вагавых катэгорыях, - распавялі суразмоўцы. – Дзюдаісты будуць спаборнічаць у індывідуальных паядынках і змагацца сярод змешаных каманд».
Як адзначылі арганізатары, спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі дзюдо, павышэння спартыўнага майстэрства і выяўлення мацнейшых атлетаў.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях. Найлепшая каманда павязе кубак турніру.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, абласныя аддзяленні ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», адзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, ГСУСУ «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву», Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спарта», Магілёўская СДЮШАР БФСТ «Дынама».
Даведачна: Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ №28 і паступіў у Магілёўскае СПТВ №1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў войска. У красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, пазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераічнасць, адбіўшы разам з байцамі лейтэнанта В.Гагарына 11 нападаў суперніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязку гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце