Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных пройдзе 26 мая на базе ПАРА-6 Магілёўскага ГАНС.
Удзел у мерапрыемстве прыме 10 каманд –пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў з Магілёва, Бабруйска, Горак, Быхава, Мсціслава, Крычава, Дрыбіна, Магілёўскага і Хоцімскага раёнаў.
Юныя ратавальнікі прадэманструюць веданне правілаў бяспекі ў конкурсе «Знаўцы АБЖ» і пакажуць, наколькі добра валодаюць тэорыяй і практыкай у аказанні першай дапамогі пацярпеламу. Навыкі пабудовы, зладжанасць дзеянняў, выпраўку і ўменне дакладна выконваць страявыя каманды журы ацэніць падчас агляду строю і песні. Напружанай чакаецца барацьба на этапе «Зводна-палявыя вучэнні». Цікавым і відовішчным абяцае быць «Баявое разгортванне», падчас якога вучні змогуць ужыцца ў ролю ратавальнікаў. Традыцыйна запланавана і «Візітная картка».
Пераможцаў і прызёраў злёту вызначаць як у асабістым, так і агульнакамандным заліках. Удзельнікі атрымаюць падарункі, а таксама права прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім злёце.
Мерапрыемства накіравана на развіццё ў вучняў культуры бяспекі жыццядзейнасці і замацаванне ведаў правілаў пажарнай бяспекі, уменняў карыстацца сродкамі пажаратушэння і правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, любой іншай надзвычайнай сітуацыі.
Арганізатарамі злёту выступаюць Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, галоўнае ўпраўленне па адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Адкрыццё –9.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00