RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 15 па 17 ліпеня Бабруйск прыме культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу»

З 15 па 17 ліпеня культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу» адбудзецца ў Бабруйску. Яркае і папулярнае свята ўжо прымалі ў Лідзе, Оршы, Кобрыне, Мазыры. Маштабны фестываль пакінуў шмат станоўчых эмоцый у жыхароў гэтых рэгіёнаў.

Фестываль у Бабруйску адкрыецца 15 ліпеня экскурсіяй і праграмай гісторыка-культурнай спадчыны. У гэты дзень у адным з самых атмасферных месцаў горада, «Яўрэйскім дворыку», адбудзецца круглы стол «Бабруйск. Традыцыі і сучаснасць» (13.00).

З працамі беларускіх мастакоў можна будзе пазнаёміцца падчас працы мастацкай выставы «Кола часу» і выставы дзіцячага малюнка (17.30, мастацкі музей вул. М. Горкага, 28). На лекцыі-прэзентацыі «Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва» (18.00) эксперты падрабязна раскажуць аб напрамках у гэтай галіне.

У другі дзень фестывалю, 16 ліпеня, адбудуцца семінары па прасоўванні творчых і інавацыйных праектаў (11.00, абласны тэатр драмы і камедыі, вул. Сацыялістычная, 105) і культурна-эканамічная праграма «Капітал месца» (14.30, БабруйскАграмаш, вул. Шынная, 15). Яе ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і прасоўванне нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Падрабязна аб алімпійскім руху можна будзе даведацца на семінары беларускай алімпійскай акадэміі (СШ № 34, 15.00). Увечары ў абласным тэатры драмы і камедыі імяВ. І. Дуніна-Марцінкевіча адбудзецца ўнікальны канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата «Мой крок да Алімпу» (19.00).

Цэнтральным мерапрыемствам фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» 17 ліпеня стане спартыўная пляцоўка (13.00) каля сямітысячнай «Бабруйск-Арэны», якая даўно спадабалася гараджанам і з’яўляецца папулярным месцам правядзення розных мерапрыемстваў.

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у спаборніцтвах і спартыўных конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстава-продаж «Беларускія брэнды».

У заключны дзень фестывалю на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы таксама вызначаць найлепшых маладых выканаўцаў у вакальным конкурсе. Пераможцы атрымаюць не толькі дыпломы і прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця. У гэты дзень на сцэне фэсту таксама ўзнагародзяць найлепшых юных мастакоў рэгіёна.

Фестывальная праграма ў Бабруйску завершыцца 17 ліпеня вячэрнім канцэртам (19.00) з удзелам папулярных артыстаў: «Арт-група «Беларусы», Жанэт, Валерый Шмат, Гюнеш, Зіна Купрыяновіч, Вікторыя Алешка, гурт «Jazz City Band», група «Байсіці», Аляксандр Варанішча, група «Дразды». Пад заслону свята гледачоў чакае маляўнічы феерверк.

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі» ў 2021 годзе пройдзе таксама ў Салігорску (22–24 ліпеня). Фінальным акордам стане маштабнае свята, якое плануецца правесці ў канцы жніўня ў Мінску.

Даведачна:

«Вытокі» («VYTOKI») – беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай беларускай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёна.

Асноўныя задачы праекта «Вытокі»– стварэнне сацыяльна-адукацыйнай прасторы, якая аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў; прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

Арганізатарамі фестывалю «Вытокі» з’яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаас» і ТАА«БелБрэндАўдыт».

Уваход на ўсе фестывальныя мерапрыемствыбясплатны.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая