«Сёння пачынаюць працаваць участковыя выбарчыя камісіі. У будны дзень яны працуюць з 17.00 да 19.00, у суботу - з 12.00 да 14.00. У нядзелю камісіі не працуюць. Грамадзянін мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію, каб даведацца, ці ёсць ён у спісах. Пры сабе трэба мець пашпарт. Але трэба ўлічваць, што грамадзянін можа праверыць інфармацыю толькі аб сабе. Гэта значыць зрабіць гэта, напрыклад, за сваіх сваякоў ён не можа», - сказаў Аляксандр Шчаковіч.
Калі выбаршчык даведаўся, што звесткі пазначаны няправільна, ён можа звярнуцца з заявай, каб у іх унеслі змены. «Гэта можа зрабіць і ў перыяд датэрміновага галасавання, і непасрэдна ў адзіны дзень галасавання, калі ёсць памылка ў даце нараджэння ці прозвішчы», - падкрэсліў старшыня Менскай гарадской выбарчай камісіі.
Калі чакаць першых вынікаў адзінага дня галасавання, расказалі ў ЦВК
Калі ўзнікла сітуацыя, калі ў чалавека не было рэгістрацыі на момант падрыхтоўкі спісаў, ён усё роўна можа прыйсці з пашпартам і прагаласаваць па месцы новай рэгістрацыі, падаўшы адпаведны дакумент. «Калі чалавек прыходзіць з пашпартам, у якім указана новае месца рэгістрацыі, яго прозвішчам проста дапоўняць спіс і ён зможа прагаласаваць», - адзначыў Аляксандр Шчаковіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13