З бюджэту Саюзнай дзяржавы выдзеляць 100 млн расійскіх рублёў на будаўніцтва музея воінскай славы на Буйніцкім полі. Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
«Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падтрымалі ініцыятыву Савета Парламенцкага сходу аб выдзяленні 100 млн рублёў з Саюзнага бюджэту на музеефікацыю мемарыяльнага комплексу на Буйніцкім полі ў Магілёўскай вобласці», - расказаў Дзмітрый Мезенцаў.
У мемарыяльным комплексе цяпер узводзяць музей воінскай славы. Архітэктарамі і мастакамі прапанаваны вельмі яркі і арыгінальны праект. «Мы палічылі абавязковым, каб з саюзнага бюджэту былі выдзелены адпаведныя грошы», - дадаў дзяржсакратар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:02
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячай месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
30.10.2025 - 14:20
II Беларуска-Расійскі студэнцкі медыяфорум завяршыўся ў Магілёве
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі