За 8 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 530 пажараў, якія забралі жыцці 59 чалавек, у тым ліку 1 дзіцяці. З іх 202 выпадкі адбыліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём, 149 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення, 129 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі электраабсталявання. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле слоў суразмоўніцы, толькі за апошнія суткі супрацоўнікі МНС тройчы выязджалі на тушэнне пажараў.
«Кароткае замыканне электраправодкі – такая папярэдняя прычына пажару, які адбыўся 2 верасня каля паўночы ў прыватным жылым доме па вул. Кустарнай у Чавусах, – расказала Вольга Нехарошых. – Узгаранне пачалося з веранды. Пакуль жонка выклікала ратавальнікаў, 42-гадовы гаспадар спрабаваў уласнымі сіламі справіцца з агнём. Аднак сілы былі няроўныя – мужчына атрымаў апёкі 10 % цела і быў шпіталізаваны. У выніку пажару ў верандзе знішчана маёмасць, пашкоджана перакрыцце і дах».
Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 3 верасня. Як мяркуецца, праз парушэнне электраправодкі загарэўся аўтамабіль «Фольксваген Пола», 2011 года выпуску, прыпаркаваны па вул. Чкалава ў Асіповічах. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, калі аўтамабіль ужо палаў. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, салон і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01