За 9 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 588 пажараў, загінула 67 чалавек. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прычым жыцці 53 чалавек абарваліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пагаршальны фактар –алкаголь. Больш за 70 % з ліку загінулых на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Вольга Нехарошых дадала: толькі за выхадныя ў вобласці адбылося 8 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі.
Так, 9 кастрычніка каля 6.00 па тэлефоне «101» патэлефанавалі ўсхваляваныя жыхары дзевяціпавярховага жылога дома па вул. Маўчанскага. З акна 7 паверха ішоў густы дым. Гарэла трохпакаёвая кватэра, якая належыць 54-гадоваму адзінокаму мужчыну. Яго ў непрытомным стане знайшлі на падлозе ў падпаленым пакоі. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём –мужчына загінуў. У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. Паводле папярэдніх даных, у здарэнні вінаватая непатушаная цыгарэта.




Ледзь не стаў ахвярай агню і 47-гадовы жыхар Краснаполля. Так, 12 кастрычніка каля 3.00 у службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэр у двухпавярховым жылым доме па вул. Чэрыкаўскае шасэ. Гарэла двухпакаёвая кватэра на другім паверсе. Ратавальнікі на лесвічнай клетцы другога паверха выявілі і вынеслі на свежае паветра гаспадара кватэры (інваліда другой групы). З папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» ён быў шпіталізаваны. У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. Ва ўзнікненні і гэтага пажару прасочваецца цыгарэтны след.



«Незатушаная цыгарэта, у адрозненне ад спадарожных курэнню хвароб, забівае імгненна, – падкрэсліла Вольга Нехарошых. – Знайдзіце сілы завязаць з гэтай згубнай звычкай. Калі не атрымліваецца, то паліце бяспечна – у спецыяльна адведзеных месцах. У прыватным доме – гэта вуліца, у кватэрах –балконы, але ў абодвух выпадках недакуркі трэба гасіць да апошняй іскры і ў попельніцы, а лепш за ўсё ў металічнай банцы, напоўненай вадой. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13