Грыбная пара ўносіць свае карэкціроўкі ў працу ратавальнікаў. Так, за суткі ў лясных гушчарах Магілёўскай вобласці заблукала 6 чалавек, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
14 верасня каля гадзіны дня па тэлефоне 101 патэлефанавала ўсхваляваная магіляўчанка і паведаміла, што яна разам з 5-гадовым сынам заблукала ў лясным масіве каля ст. Пераможнік Чавускага раёна. У пошуках задзейнічалі 6 адзінак тэхнікі і 13 чалавек. Праз паўтары гадзіны жанчыну з дзіцём выявілі ў лясным масіве на адлегласці каля 300 метраў ад ст. Пераможнік. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
14 верасня ў лесе каля в. Чачэвічы Быхаўскага раёна заблукаў 53-гадовы магілёвец. Адпраўляючыся з лес, мужчына прадбачліва ўзяў з сабой мабільны тэлефон, з якога каля паловы сёмага вечара і патэлефанаваў у службу МНС. Праз паўгадзіны ён самастойна выйшаў з лесу на гук сігнальна-гучнай устаноўкі аўтацыстэрны.
Прыкладна ў гэты ж час у лясным масіве каля в. Круча Круглянскага раёна блукалі муж і жонка з г. Круглае. Калі яны зразумелі, што самастойна выйсці не могуць, то патэлефанавалі па нумары 101. У 9 гадзін вечара заблукалыя самастойна выйшлі на жвіровую дарогу. У медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.
14 верасня раніцай у лес каля в. Зелянковічы Глускага раёна адправілася 84-гадовая жыхарка гэтай вёскі. Калі пасля абеду пенсіянерка не вярнулася дадому, трывогу забіў зяць жанчыны. Усю ноч працягваліся пошукі, у якіх было задзейнічана 15 адзінак тэхнікі і 70 чалавек. На жаль, знайсці пенсіянерку не атрымалася – сёння пошукі працягваюцца.
Збіраючыся ў лес, выконвайце наступныя правілы:
– па магчымасці, не адпраўляйцеся туды ў адзіночку;
– звяртайце ўвагу на ўмовы надвор’я – у пахмурнае надвор’е паход лепш адкласці;
– апранайце зручную, непрамакальную вопратку і абутак;
– абавязкова вазьміце з сабой мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй!
– таксама неабходна ўзяць з сабой компас, ваду, лекі, нож, запалкі;
– паведаміце сваякам або знаёмым пра меркаваны маршрут і час вяртання, своечасова інфармуйце іх, калі планы змяніліся;
– калі з вамі ў лес ідзе дзіця, пастаянна кантралюйце яго месцазнаходжанне, яно павінна быць у зоне вашага бачання, а таксама не забудзьцеся і яму даць мабільны тэлефон з зараджанай батарэяй!
– калі вы ўсё ж заблукалі і ў вас няма з сабой мабільнага тэлефона, компаса, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, то ў першую чаргу неабходна супакоіцца. Галоўнае для вас – выйсці да людзей, таму важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Убачыўшы любы з гэтых аб’ектаў, ідзіце ўздоўж яго. Калі на дарозе сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз па плыні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)