За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 33 узгаранні сухой расліннасці. Плошча ўзгарання перавысіла 17 га. Акрамя таго, тройчы гарэў лес, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 7 красавіка каля 15.00 магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання гаража ў ГБК «Метал», размешчаны па праспекце Дзімітрава ў Магілёве. Па тэлефоне 101 патэлефанавалі відавочцы–гарэла трава і адзін з гаражоў, стварылася пагроза суседнім гаражам. Іх ад агню адбілі ратавальнікі.
У гэты ж дзень увечары неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленых асоб прывяло да пажару дачнага дома ў в. Папкоўка Горацкага раёна. Агонь практычна дашчэнту спапяліў будынак: знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць унутры дома.
Больш за ўсё «напалілі» ў Мсціслаўскім раёне. Знішчаная гаспадарчая пабудова, пашкоджаны нежылы дом, плошча ўзгарання ў 1 га – такія наступствы пажару, які адбыўся 7 красавіка каля 14.00 у в. Даўгавічы. Вогненную хвалю на подступах да жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў спынілі ратавальнікі. Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, вінаватых у падпальванні сухой расліннасці.
Каля 12.00 загарэлася поле ў в. Людагошч. Полымя набліжалася да жылых дамоў. Сумеснымі намаганнямі ратавальнікаў і работнікаў ААТ «Сож-Агра» пажар быў ліквідаваны.
Тры гаспадарчыя пабудовы знішчыў палавы пажар у в. Шыйкі.
Вольга Нехарошых зазначыла, што з пачатку года адбылося 310 узгаранняў сухой расліннасці на плошчы больш за 168 га і 11 узгаранняў лесу. Загінулі 2 чалавекі, 3–траўмаваныя. «Агнём нельга кіраваць, ён вельмі небяспечны–полымя па сухой траве імгненна ахоплівае значныя тэрыторыі, знішчаючы ўсё і ўсіх на сваім шляху», – адзначыла суразмоўца.
У Магілёўскай вобласці рэгулярна праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь (больш за Br1 тыс.).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46