За апошнія тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пра гэта расказаў дырэктар лясгаса Аляксандр Жэбін.
«За апошнія тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу было перададзена больш за 1,1 тыс. га тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Раней яны належалі сельскагаспадарчым арганізацыям, а пасьля выкіду радыяцыі сталі непрыдатныя для такіх працаў. За 37 гадоў, вядома, шмат што на іх змянілася: натуральным шляхам яны сталі зарастаць. Прырода тут бярэ сваё. І такія землі пакрысе перадаюць лясгасам», - адзначыў Аляксандр Жэбін.
Па словах кіраўніка, на раней забруджаных землях лесаводы праводзяць такую ж працу, як і там, дзе радыяцыі няма. «Сочым за станам такіх участкаў. Па неабходнасці праводзім пасадкі, высякаем пашкоджаныя дрэвы, наводзім парадак, - расказаў ён. - Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС не абышла бокам нікога. Але час ідзе наперад, прырода пачынае браць свой. Перыяд паўраспаду таксама ніхто не адмяняў, таму пакуль там расце лес, але, магчыма, праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтая зямля канчаткова пераадолее наступствы катастрофы і зноў стане прыдатнай для вырошчвання на ёй сельскагаспадарчых культур».
Усяго ў Чэрыкаўскім раёне пасля выбуху на ЧАЭС было адселена 25 населеных пунктаў. На сённяшні дзень у зоне адчужэння іх засталося 12.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе