RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў, не абышлося без гібелі

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Позняе выяўленне пажару не пакінула шанцаў на выратаванне 84-гадовай жыхаркі в. Тушкава Горацкага раёна. Мясцовыя жыхары ўбачылі агонь, калі жыллё ўжо палала. На падлозе ў адным з пакояў без прыкмет жыцця была знойдзена гаспадыня. Загінулая пражывала адна. Прычыну, па якой пачаўся пажар, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.

Неспакойнай выдалася раніца 28 красавіка для жыхароў дзевяціпавярховага жылога дома па вул. Крывуліна ў Магілёве. Каля 9 гадзін з вокнаў на восьмым паверсе паваліў дым. Суседзі паведамілі выратавальнікам, што ўнутры могуць знаходзіцца жыхары кватэры. У адным з пакояў выратавальнікі ў несвядомым стане знайшлі 30-гадовага сына гаспадыні. Пошук пацярпелага ўскладняўся шчыльным задымленнем і высокай тэмпературай у кватэры. Выратаваны з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» ў цяжкім стане шпіталізаваны. У выніку пажару знішчана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына высвятляецца.

27 красавіка каля 3 гадзін ночы 38-гадовы жыхар Круглага спакойна спаў, у той час як у яго доме па вул. Навасёлаў разгараўся пажар. На шчасце, мужчыну пашанцавала: агонь, які мільгаў у вокнах, заўважылі суседзі. Намеснік старшыні ААТ «Друць-Агра» Дзмітрый Гамза даручыў жонцы выклікаць ратавальнікаў, а сам пабег у палаючы дом. У калідоры літаральна за метр ад уваходу на ложку ён убачыў і разбудзіў гаспадара. Выратаваны не пацярпеў. А вось дому трэба будзе рамонт: часткова пашкоджана перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая