За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, загінула 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 3 мая раніцай, сацыяльны работнік, як звычайна, зайшла праведаць 79-гадовага жыхара вёскі Рэкта Слаўгарадскага раёна. Як толькі жанчына адчыніла дзверы, паваліў густы дым. Праз лічаныя хвіліны каля дома ўжо працавалі падраздзяленні МНС. Пажару не было, у выніку тлення пасцельных прыналежнасцяў дом напоўніўся з’едлівым дымам. У адным з пакояў на ложку без прыкметаў жыцця і быў знойдзены пенсіянер. Загінулы пражываў адзін, з’яўляўся інвалідам, Догляд яго ажыццяўляла сацыяльны работнік. Па папярэдніх даных да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спапялёны дом і двайная гібель – такія вынікі пажару, які адбыўся ў садовым таварыстве «Фізкультурнік» каля вёскі Слабада Бабруйскага раёна. Ратавальнікаў каля 3 гадзін ночы выклікалі відавочцы – дом гарэў адкрытым полымем. Пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця былі знойдзеныя 63-гадовы гаспадар, а таксама мужчына, асоба якога высвятляецца. Прычыну пажару і ўсе абставіны гібелі яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
Паводле слоў Вольгі Нехарошых, за 4 месяцы бягучага года агонь забраў жыцці 37 чалавек. Прычым большасць трагедый адбылася праз неасцярожнасць пры курэнні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13