Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 11 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце абласнога ўпраўлення МНС.
«Паводле даных Мінлясгаса, на сёння з-за высокай пажарнай небяспекі забарона на наведванне лясоў уведзена ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Дрыбінскім, Горацкім, Круглянскім, Касцюковіцкім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Чэрыкаўскім і Шклоўскім раёнах вобласці. Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях», – адзначаецца ў паведамленні.
Пры забароне грамадзянам нельга знаходзіцца ў лясах, таксама абмежаванне дзейнічае на ўезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з арт. 106 Ляснога кодэкса, а таксама органаў і сіл нацыянальнай бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду