Мерапрыемства стартавала з ускладаннем кветак да Вечнага агню на Плошчы Славы і невялікай экскурсіі. Затым у фае метадычнага цэнтра гасцей чакала прэзентацыя выставы творчых праектаў «Культурны праект як сучасная мадэль развіцця клубных устаноў».
Перад пачаткам палілога начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч расказала, што такая форма правядзення семінара праводзіцца ўпершыню: «Напярэдадні новага творчага сезона, які ў работнікаў культуры пачынаецца з верасня, мы вырашылі правесці рабочую размову з усімі кіраўнікамі клубных устаноў краіны. Раней мы праводзілі метадычныя семінары кожны на сваім узроўні. Але сёння мы вырашылі сабраць усіх разам, каб людзі, найперш пазнаёміліся, зразумелі, што мэты і задачы ў клубнай сістэме па ўсёй Беларусі ва ўсіх адны, каб яны з першых вуснаў пачулі, што сёння патрабуецца ад кожнага з іх. Мы хочам, каб людзі, якія працуюць у раёнах бачылі, што міністэрству культуры не абыякава, чым яны жывуць. Усё тое, што сёння робіцца на ўзроўні краіны ў сферы культуры - прапануецца тымі людзьмі, якія з гэтым працуюць. Шляхам просьбаў, пажаданняў, падказак. Мы ж з'яўляемся выканаўцамі тых ініцыятыў, якія ідуць з месцаў. Таму сёння вельмі важна, каб у нас быў не толькі абмен досведам. Хочацца, каб сёння адбыўся адкрыты жывы дыялог, каб былі ўзняты ўсе праблемы, выказаны пажаданні, якія ёсць на месцах. Гэта будзе пасылам для разумення, у якім напрамку неабходна працаваць у першую чаргу».
Вітаючы ўдзельнікаў семінара, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун адзначыў, што сёння няма ніводнай сферы дзейнасці, у якой не быў бы задзейнічаны патэнцыял клубных устаноў. Дзякуючы творчаму і прафесійнаму падыходу спецыялістаў у кожным рэгіёне Магілёўскай вобласці ўстанавіліся культурныя традыцыі, якія робяць вядомымі нашы раёны. У Шклоўскім раёне - гэта рэспубліканскае свята «Купалле» (Александрыя збірае сяброў), у Клімавічах - гэта міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», у Бабруйску - міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны» развіцця грамадства» і іншыя.
Штогод больш за 300 устаноў клубных устаноў Магілёўскай вобласці праводзіць больш за 80 тыс. культурных мерапрыемстваў. Пры клубных установах вобласці дзейнічаюць звыш 2, 5 тыс. клубных фарміраванняў розных жанравых напрамкаў.
«Сёння мяняецца роля клубаў у грамадстве і ўяўленне аб клубнай прадукцыі. Перад клубнымі ўстановамі стаіць важнейшая задача - змяніць форму дзейнасці ў адпаведнасці з новымі ўмовамі з улікам патрэбы грамадства, якая змянілася, і назапашанага вопыту ў практыцы клубазнаўства, - падкрэсліў Аляксандр Жыгун. - Практыка работы клубаў паказвае, што новыя сучасныя формы работы, інавацыйныя спосабы аказання культурных паслуг насельніцтву стварае новыя магчымасці клубам для развіцця, пашырае іх уплыў у соцыуме.
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2025 - 14:56
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію