RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Запаўняльнасць здраўніц Магілёўшчыны па выніках першага паўгоддзя наблізілася да 75%

Запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за студзень-чэрвень 2022 года склала 73,4 працэнта, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

– Попыт на санаторна-курортныя паслугі ў здраўніцах Магілёўскай вобласці прыкметна павялічыўся з другога квартала, – удакладнілі ў цэнтры. – Так, у красавіку-чэрвені санаторыі рэалізавалі 8691 пуцёўку, што на 1128 больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. У тым ліку павялічылася колькасць прададзеных пуцёвак замежным грамадзянам – з 784 у красавіку-чэрвені 2021 года да 887 у красавіку-чэрвені 2022 года.

Усяго за 6 месяцаў гэтага года санаторыямі вобласці было рэалізавана 15 695 пуцёвак, у тым ліку 1769 замежным грамадзянам, з іх грамадзянам Расійскай Федэрацыі – 1675, або 94,7 працэнта. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 11,7 мільёна рублёў – 119,7 працэнта да студзеня-чэрвеня 2021 года, у тым ліку выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг – 1,3 мільёна рублёў, або 130,4 працэнта, з іх медыцынскіх – 1,1 мільёна рублёў, або 127,4 працэнта.

У першым паўгоддзі санаторыямі Магілёўшчыны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана 1193,8 тысячы рублёў. З гэтай сумы найбольшую колькасць сродкаў было накіравана санаторыямі «Сосны» ААТ «Магілёўхімвалакно», «Дубравенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ДУП «Санаторый імя У. І. Леніна».

Здраўніцы таксама распрацоўвалі і ўкаранялі новыя метады і віды санаторна-курортных паслуг з выкарыстаннем прыродных лячэбных фактараў. Так, у санаторыі «Сосны» пацыентам прапанаваны: кіслародатэрапія канцэнтратарам кіслароду «Оксимед F7-1», гразевыя аплікацыі, сапрапелевыя і гразеразводныя ванны, вакуумны (слоікавы) масаж у кітайскай класічнай рефлексатэрапіі. У санаторыі «Шыннік» укаранёны гідрааэрамасаж, ігларэфлексатэрапія ў лячэнні скронева-ніжнечэлюснога сіндрому, праграма «Здаровыя вочы», унутрысастаўныя ін’екцыі ў лячэнні захворванняў суставаў, лячэбная фізкультура пры ДЦП, карбаксітэрапія ў лячэнні профільных хворых па афтальмалогіі. У санаторыі імя У. І. Леніна сярод новых відаў – кушэтка фізіятэрапеўтычная масажная з тэрмаэфектам і эфектам акупрэсуры, сістэмная азонатэрапія ў комплексным лячэнні пацыентаў з дысцыркулятарнай энцэфалапатыяй, спалучаныя фізічныя фактары ў рэабілітацыі пацыентаў з бронхалёгачнай паталогіяй.

У Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва таксама звярнулі ўвагу на тое, што з мэтай прываблівання адпачывальнікаў здраўніцамі шырока прапануюцца бонусы, праграмы лаяльнасці ў выглядзе зніжак, розныя акцыйныя прадукты («Ранняе браніраванне», «Гарачыя пуцёўкі», «Бонус на здароўе», «Мядовы месяц у санаторыі», «Залаты госць», «Падарунак любімым» і інш.). А таксама бонусы і пуцёўкі пры браніраванні ў перыяды нізкага попыту, дадатковыя працэдуры, сезонныя зніжкі, зніжэнне кошту пуцёўкі пры раннім браніраванні і інш.

СБ

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая