Каб задаволіць попыт абітурыентаў на рэпетыцыйнае тэставанне і каб пры гэтым у пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі, трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны амаль на месяц (па 24 мая ўключна). Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства адукацыі.
– Гэта дазваляе перанесці даты РТ на больш позні тэрмін. Абітурыент пра гэта аператыўна інфармуецца і можа выбраць зручную для яго новую дату ўдзелу ў РТ, – растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. – Устаноўленыя тэрміны ЦТ дазваляюць спадзявацца на добрыя перспектывы яго правядзення без вялікага манеўру. Калі запатрабуе сітуацыя, будуць прыняты неабходныя дадатковыя меры.
Як паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання БРУ, сеансы рэпетыцыйнага тэставання, запланаваныя на 26 красавіка ў пунктах тэставання г. Магілёва – Беларуска-Расійскі ўніверсітэт; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова – перанесены на больш позні тэрмін.
Актуальная інфармацыя па правядзенні рэпетыцыйнага тэставання ў г. Магілёве будзе размяшчацца на сайце Цэнтра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38