Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ аб увядзенні сцягоў тэрытарыяльнай бароны. Гэтым жа дакументам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны ўсіх абласцей Беларусі, іх апісанні і выявы.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці атрымалі сцяг з выявай герба рэгіёна ў цэнтры палотнішча.

Самі сцягі аднолькавыя для ўсіх абласцей – гэта чырвоныя палотнішчы 15х105 сантыметраў, абабітыя залатымі махрамі, а з боку дрэўка ідзе паласа шырынёй 25 сантыметраў з нацыянальным арнаментам. На палотнішча накладзеная дзесяціпрамянёвая белая зорка, у якую ўпісаны
блакітны пяціпялёсткавы васілёк. Характэрна, што кветка васілька ўжо калісьці прапаноўвалася ў якасці знака адрознення для пагонаў беларускіх войскаў. У цэнтры васілька размяшчаюцца гербы адпаведных абласцей.
Сцягі тэрытарыяльнай абароны ўводзяцца ў мэтах выхавання ў вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў адданасці свяшчэннаму абавязку абароны Айчыны, а таксама для захавання і развіцця воінскіх традыцый, гаворыцца ва ўказе.
Тэрытарыяльныя войскі былі створаны ў Беларусі ў 2002 годзе. Яны склікаюцца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі і маюць дапаможнае значэнне. Фарміруюцца з грамадзян, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13