РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) асвойвае вытворчасць новага віду запатрабаванай на рынку прадукцыі – паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў, – паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
«На заводзе ўжо атрымалі першую партыю паперы-асновы. Яна прайшла лабараторныя даследаванні. Шклоўская папера-аснова паступіла на беларускія плітныя заводы ААТ «Івацэвічдрэў», ААТ «Мастоўдрэў» і ААТ «Рэчыцадрэў» для пацверджання яе тэхнічных параметраў. Папера будзе выкарыстана ў вытворчасці ламінаваных драўняных пліт», – растлумачылі ў прэс-службе.
Актуальнасць гэтага праекта абумоўлена ўводам у эксплуатацыю новых і мадэрнізацыяй існуючых магутнасцяў па выпуску драўняных плітных матэрыялаў (ДСП, МДФ). Айчынныя вытворцы драўняных ламініраваных пліт маюць патрэбу ў паперы-аснове, якая выкарыстоўваецца ў якасці як ніжніх змацоўвальных, так і верхніх дэкаратыўных слаёў пліт. «Атрымаўшы такі прадукт у Беларусі, мы вырашым пытанне імпартазамяшчэння сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці драўняных пліт. З выхадам на праектныя магутнасці прадпрыемства зможа ў поўнай меры забяспечыць патрэбнасці дрэваапрацоўчай галіны краіны ў дэкаратыўных відах паперы, а таксама экспартаваць гэту прадукцыю на рынкі блізкага і далёкага замежжа», – адзначылі ў «Беллеспаперапраме».
На заводзе газетнай паперы дапрацавалі папераробную машыну, устаноўленую ў 2016 годзе па інвестыцыйным праекце. Мэтай дапрацоўкі абсталявання было атрымаць прадукт з больш высокай дабаўленай вартасцю. З 2017 года на новай вытворчасці выпускаюцца такія віды прадукцыі, як афсетная, беленая ўпаковачная і мяшочная папера. У якасці сыравіны выкарыстоўваецца айчынная сульфатная беленая цэлюлоза, якую вырабляюць на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. Гэтыя віды паперы карыстаюцца ўстойлівым попытам як на ўнутраным, так і знешнім рынках – больш за 80% вырабленай заводам паперы экспартуецца. Пры гэтым дабаўленая вартасць ніжэйшая, чым тая, якую можна атрымліваць, калі выпускаць на гэтым жа абсталяванні паперу-аснову для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў – ламініраваных драўняных пліт (для вытворчасці мэблі або ламінату).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 13:15
Новую лінію па вытворчасці аднаразовых пялёнак запусцілі ў СЭЗ «Магілёў»
17.02.2025 - 16:18
17.02.2025 - 11:00
Жывёлагадоўля, каштоўныя пароды рыб - як развіваюцца паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці
17.02.2025 - 09:12