Зборная Магілёўскай вобласці выйграла ў камандным заліку чэмпіянат Беларусі па жаночай барацьбе, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту.
Спартсменкі з Магілёўскай вобласці ў выніку набралі 235 ачкоў, апярэдзіўшы каманды Гомельскай (157 пунктаў) і Гродзенскай (140) абласцей.
У асабістым першынстве спартсменкі з Прыдняпроўскага рэгіёна выйгралі сем з дзесяці залатых узнагарод. Перамогі ў турніры святкавалі Наталля Варакіна (50 кг), Ванеса Каладзінская (53 кг), Алеся Гетманава (55 кг), Крысціна Сазыкіна (59 кг), Вераніка Іванова (62 кг), Яўгенія Андрэйчыкава (65 кг) і Екацярына Зубарэвіч (76 кг). Акрамя іх, залатыя ўзнагароды выйгралі прадстаўніцы Мінскай вобласці Кацярына Ганчар (57 кг) і Аастасія Зімянкова (72 кг). У катэгорыі 68 кг не было роўных сярэбранай медалістцы Алімпіяды-2016 Марыі Мамашук, якая выступае за калектыў Гомельскай вобласці.
Турнір стаў этапам адбору на міжнародныя спаборніцтвы гэтага сезона.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах