RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зборная Магілёўскай вобласці перамагла ў агульным заліку на адкрытым Кубку Беларусі па стральбе з лука

У Мінску прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 спартсменаў з Беларусі і Расіі.
 
Нядрэнныя вынікі паказалі на турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У асабістых спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука першае месца заняла, у вострым саперніцтве з расіянкамі, Карына Дзямінская. Яшчэ адзін залаты медаль магіляўчанкі (Ганна Марусава, Карына Дзямінская, Ніна Собаль) выйгралі ў камандных спаборніцтвах.
 
Акрамя таго, Карына Дзямінская і Раман Нікіценак заваявалі бронзавую ўзнагароду ў спаборніцтвах змешаных каманд. Раман Нікіценак і Антон Кароўкін сталі таксама ўладальнікамі бронзы ў камандным першынстве ў мужчын.
 
Па выніках Кубка каманда Магілёўскай вобласці заняла першае месца ў агульным заліку, другімі сталі спартсмены Брэсцкай вобласці, на трэцім месцы - мінчане.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая