На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя беларускія спартсмены, а таксама лёгкаатлеты з Расіі і іншых краін. Было разыграна 46 камплектаў узнагарод – па 23 у мужчын і жанчын.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 13 залатых, 4 сярэбраныя, 10 бронзавых медалёў і занялі трэцяе месца ў камандным заліку. Чэмпіёнамі краіны сталі Ганна Церлюкевіч (спартыўная хадзьба на 5000 м і 10000 м), Таццяна Шабанава (бег на 800 м, 1500 м і 3000 м з перашкодамі), Ілья Карнавухаў (бег на 800 м і 1500 м), Ілья Іваненка (бег на 3000 м з перашкодамі), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Святлана Сярова (кіданне дыска), Ягор Хаўратовіч (бег на 400 м з бар’ерамі), Вячаслаў Скудны (бег на 5000 м), Уладзіслаў Булахаў (скачок у даўжыню).
Ілья Карнавухаў, які ўстанавіў у бегу на 1500 метраў новы рэкорд Беларусі – 3.35,73 – увайшоў у лік 6 найлепшых спартсменаў турніру.
Першае месца ў камандным заліку заняла зборная Брэсцкай вобласці, другое – лёгкаатлеты Гродзеншчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ