Анлайн-конкурс касплея «Вы мой герой!» сярод навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій і кадэцкіх вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў правёў Магілёўскі інстытут МУС.
– Галоўнай умовай конкурсу было ўзнавіць вобраз упадабанага міліцыянера з мастацкага фільма, мультфільма або літаратурнага твора, – адзначыла афіцыйная прадстаўніца ВНУ Марына Грамыка. – Атрыманы вынік фатаграфавалі і размяшчалі ў Instagram. Але аднаго фота было недастаткова: сваю працу дзеці дапаўнялі апісаннем, чаму менавіта гэты персанаж прыйшоўся ім даспадобы.
Пост у сацыяльных сетках канкурсанты абавязкова суправаджалі адмысловымі хаштэгамі: #ВЫМОЙГЕРОЙ, #institutemvd_by, #Могилевский_институт_МВД. Зараз ім можна знайсці дзясяткі фатаграфій дзядзькі Сцёпы. Акрамя героя, створанага паэтам Сяргеем Міхалковым, на суд журы прадставілі кінематаграфічных герояў Глеба Жаглова і Валодзю Шарапава. Былі ўзноўлены вобразы міліцыянераў з серыяла «Участак», «Глушэц», «Каменская», «Таямніцы следства» і іншыя героі сучасных расійскіх серыялаў.
З прыкладна паўсотні работ удзельнікаў журы адабрала 10 найлепшых касплеяў, а затым з іх выбралі тройку пераможцаў.
– Цікава, што практычна ўсе фаварыты конкурсу – ураджэнцы Віцебшчыны, – працягвае суразмоўніца. – Так, у лік найлепшых увайшоў навучэнец сярэдняй школы № 2 Оршы Арцём Пурышкін, які прадставіў літаратурнага героя міліцыянера Свістулькіна з твораў Мікалая Носава. Найлепшымі ўвасабленнямі вобраза Дзядзькі Сцёпы сталі Артур Макаравіз Зубаўскай сярэдняй школы і Ілья Сіманько з сярэдняй школы № 2 Паставаў. Вучні сярэдняй школы № 3 Оршы Юрый Пермякоў і Уладзіслаў Васільеў лепш за ўсіх закасплеілі Уладзіміра Шарапава і Глеба Жаглова з фільма «Месца сустрэчы змяніць нельга». Хлопцы не толькі пастараліся перадаць усе элементы адзення герояў, але і надалі немалую ўвагу дэталям арыгінальнага здымка.
Праз эпідэміялагічную сітуацыю дыпломы і падарункавыя сертыфікаты пераможцы атрымаюць па пошце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01