RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жанчыны Магілёўшчыны сустрэліся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка сустрэўся з актывам беларускага саюза жанчын.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за паўтысячы прадстаўніц аб'яднання з усіх рэгіёнаў краіны. Магілёўскую вобласць на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прадстаўляла каля 80 актывістаў БСЖ.

Памочнік кіраўніка ААТ «Бабулін гладыш» Алена Салаўёва:

- Сустрэча з кіраўніком дзяржавы гэта заўсёды зарад бадзёрасці і пасыл на нашы будучыя справы!

Ніна Касцян, настаўнік СШ №30 г. Бабруйска, старшыня гарадской арганізацыі ГА «БСЖ»:

- Сёння адбыўся цудоўны дыялог. Я захапленні ад таго, што ўсё было па-хатняму. Прэзідэнт - гэта наш родны чалавек, які нам, як чалец сям'і.

Начальнік сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю Цэнтра бяспекі ўстановы «Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь», старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» МНС Аляксандра Пруднікава:

- Былі рады сустрэцца з кіраўніком дзяржавы, задаць хвалюючыя пытанні і пачуць яго бацькоўскія навучанні. Мы ўдзячны Прэзідэнту за падтрымку, навучанні і цвёрдае плячо.

Намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Ірына Фурсава:

- Заўсёды з задавальненнем удзельнічаю ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім саюзам жанчын. Але сённяшняя сустрэча была асаблівай. Увесь наш актыў сустрэўся з Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Яго энергія, яго бадзёрасць яшчэ больш заразіла ўсіх нас любоўю да сваёй роднай краіны. Упэўнена, што, калі ўсе прыедуць на працоўныя месцы, усю тую энергетыку, атрыманую ад сустрэчы, перададуць сваім суайчынніцам.

Чэрыкаўскі раён на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з актывам БСЖ прадстаўлялі дырэктар і настаўнік ДУА «Чэрыкаўская ДШМ» Алена Казубоўская і Ларыса Падвойская.

- Лічу, што мне выпаў высокі гонар прадстаўляць Чэрыкаўскі раён на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Я з задавальненнем паразмаўляла з актыўнымі, ініцыятыўнымі жанчынамі, для якіх росквіт нашай краіны, шчаслівыя ўсмешкі дзяцей і дабрабыт старых не з'яўляюцца пустымі словамі, - адзначыла Казубоўская. - Адкрыццём была прамова Аляксандра Лукашэнкі. Са сцэны гучалі цёплыя словы, прысвечаныя жанчыне, яе не лёгкаму, штодзённаму клопату аб дзецях. У гэтым, я б сказала цяплом, па-хатняму дыялогу, прагучала велізарная колькасць любові да сваёй краіны, клопату пра жанчыну і дзяцей.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая