Наша аналітыка б'е прама ў мэту, мы на правільным шляху. Такое меркаванне выказала вядучая праектаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Віталіна Петрусевіч падчас Форума медыйнай супольнасці Беларусі, які праходзіць у Магілёве.
У сваім выступленні журналістка закранула пытанні аналітыкі ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі. «Не сакрэт, што да нядаўняга часу ў рэгіянальных СМІ быў відавочны дэфіцыт добрых аналітычных матэрыялаў, у тым ліку па вострасацыяльнай і палітычнай праблематыцы. Як мне падаецца, спакойны тэмп працы, местачковасць не дазвалялі рэгіянальным СМІ як след адказаць дэструктыўным сілам. Але час змяніўся, і мы зараз іншыя», - падкрэсліла яна.
Рэгіянальныя журналісты, тым маладзейшыя, заўсёды знаходзяцца ў гушчы падзей, звярнула ўвагу Віталіна Петрусевіч. «А калі раптам нехта яшчэ дагэтуль жыве па прынцыпе «мая хата з краю, нічога не ведаю», «палітыка гэта не маё, і па душы мне больш кветачкі», вызначайцеся: вы з намі ці не. Хаця гэта трэба было зрабіць яшчэ ўчора», - сказала яна.
Журналістка таксама расказала пра адзін з праектаў, шэф-рэдактарам якога яна з'яўляецца, і тыя поспехі, якіх яны дасягнулі за два гады існавання праграмы, дзе ўзнімаюць сацыяльныя, палітычныя, культурныя і гістарычныя пытанні. «Наша экспертная супольнасць разраслася і адужэла. Вельмі прыемна, што на нашых аналітыкаў-экспертаў зважаюць і сталічныя сродкі масавай інфармацыі. Напрацаваўшы досвед, кампанія плануе з восені 2024 года ўзмацніць аналітычны грамадска-палітычны блок у рэгіянальным эфіры, запусціўшы новы праект», - распавяла Віталіна Петрусевіч.
Закранула журналістка і пытанні хейта з боку апанентаў, якія выказваюць сваё меркаванне па-рознаму: каментарыі, блакіроўка ролікаў у сацыяльных сетках і на хостынгах і шмат іншага. «Калі мы настолькі раздражняем ворага, значыць усё правільна. Наша аналітыка б'е прама ў мэту, і мы на правільным шляху. Няхай страх трымае здраднікаў, іх доля ўсім вядомая», - сказала яна.
Звярнулася Віталіна Петрусевіч да сваіх калег і маладых журналістаў, якія сталі ўдзельнікамі форума. «Бярыцеся за сур'ёзныя тэмы рэпартажаў. Вывучайце, унікайце, пытайце, абмяркоўвайце, аналізуйце, - падсумавала яна. - Бо ў рэгіёнах ёсць усё для таго, каб стаць прафесійным і вядомым журналістам. Дарогу здужае ідучы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў